Белорусский портал в Казахстане

Беларускія спартсмены заваявалі яшчэ 8 медалёў на летніх гульнях



Беларускія спартсмены заваявалі яшчэ 8 медалёў на летніх гульнях сурдлімпійцаў ва Уфе.

У шосты спаборніцкі дзень золата ўзяла Аксана Петрушэнка ў заплыве брасам на 100 м, а срэбра — Аляксандра Агейчык у заплыве батэрфляем на 50 м.

Два срэбра атрымалі мужчынская і жаночая каманды па баскетболе. Беларусы таксама заваявалі бронзу па спартыўным арыентаванні і 3 бронзы па лёгкай атлетыцы ў эстафетах 4×100 і 4×400 (мужчыны), 4×100 (жанчыны).

Усяго ў беларускіх сурдлімпійцаў ужо 63 медалі.

Звязда, 30 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/33/70312
Текущая дата: 27.12.2024