Сувязь з двума вопытнымі альпіністамі Мікалаем Бандалетам і Сяргеем Белавусам, членамі клуба "Хан-Тэнгры", абарвалася 8 мая. Яны рабілі ўзыходжанне на адну з самых недаступных вяршыць свету — Тулагі (7.029 метраў), размешчаную ў Непале. Дагэтуль узяць яе не ўдалося ніводнаму чалавеку.
Што адбылося з беларускімі альпіністамі, дагэтуль невядома. З 13 мая ратавальна-пошукавыя работы праводзіліся на верталёце. 15 мая на вышыні 6.300 метраў удалося знайсці палатку з рэчамі альпіністаў і ланцужок іх слядоў, што вялі на грэбень. Наземныя пошукі не ўдалося арганізаваць з-за непагадзі. Па гэтай жа прычыне не далі вынікаў паўторныя вылеты верталёта. Пошукі прыйшлося спыніць у першай дэкадзе чэрвеня ў сувязі з умовамі надвор`я і недахопам сродкаў.
Як паведаміў член мінскага горнага клуба "Хан-Тэнгры" Аляксей Пушкоўскі, цяпер таварышы зніклых альпіністаў заклапочаны пошукамі сродкаў на аплату ўжо праведзеных ратавальных работ — ім патрабуецца каля 15 тысяч долараў. Звароты ў банкі і грамадскія арганізацыя былі безвыніковымі з-за крызісу ў краіне. Паводле слоў Пушкоўскага, застаецца спадзявацца на тое, што частку расходаў кампенсуе "Белдзяржстрах", з якім ужо вядуцца перамовы.
Клуб "Хан-Тэнгры" плануе арганізаваць сёлетняй восенню наземную пошукавую экспедыцыю ў раён знікнення альпіністаў. Паводле слоў Пушкоўскага, ахвотныя працягнуць пошукі знайшліся, але праблема зноў-такі ўпіраецца ў фінансавае пытанне.
Альпініст таксама адзначыў, што людзі, якія зніклі без вестак пры абставінах, што пагражаюць іх жыццю, могуць быць афіцыйна аб`яўленыя загінулымі толькі праз паўгода.
Дабрачынныя рахункі для збору сродкаў на пошукі альпіністаў адкрытыя ў філіяле № 503 ААТ "ААБ "Беларусбанк" у Мінску па вул. Ангарская, 40. УНП 100151342, код банка 608. У беларускіх рублях: № 000012 (транзітны рахунак № 3819382103071 — указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі). Атрымальнік: Фралова Таццяна Андрэеўна. У доларах ЗША: № 000095 (транзітны рахунак № 3819382106775 — указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі). Атрымальнік : Фралова Таццяна Андрэеўна. У еўра: № 000006 (транзітны рахунак № 3819382106775 — указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі). Атрымальнік : Фралова Таццяна Андрэеўна.
Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/330/7535
Текущая дата: 05.11.2024