За мінулы год у беларускіх сядзібах адпачывала каля 110 тысяч турыстаў. Як паведаміў дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін, прыток турыстаў толькі за апошнія пяць гадоў узрос у 132 разы. Паводле яго слоў, асноўная маса адпачывальнікаў — беларусы, але яны далёка не адзіныя, хто карыстаецца паслугамі аграсядзіб.
— Летась на беларускіх сядзібах адпачывалі прадстаўнікі 54-х краін, сярод якіх расіяне, украінцы, літоўцы, палякі і нават эфіопы. Прычым агульны аб`ём паслуг за мінулы год склаў каля Br 10 млрд.
Аграсядзібы Беларусі развіваюцца больш як прыватны бізнэс: толькі пяць працэнтаў сядзіб прыходзіцца на фермерскую гаспадарку. Аднак да 2015 года дэпартамент плануе павялічыць колькасць сядзіб у Беларусі да трох тысяч, стварыўшы ў тым ліку каля 200 агратурыстычных комплексаў на базе сельскагаспадарчых арганізацый.
— Калі зараз такіх комплексаў каля 20-і (Каробчыцы і інш.), то да 2015 года іх павінна быць, як мінімум, дзвесце, — гаворыць дырэктар Дэпартамента па турызме. — Даходы мы плануем павялічыць у тры разы, колькасць адпачывальнікаў — у два.
Адказваючы на пытанне карэспандэнта "Звязды" пра мэтазгоднасць новых аграсядзіб, Вадзім Кармазін зазначыў, што жорсткіх планаў, як было ў савецкім грамадстве, сёння няма.
— Тры тысячы сядзіб — гэта паказчык, да якога трэба імкнуцца. І ён рэальны. Калі за апошнія пяць гадоў колькасць сядзіб у нас узрасла ў 37 разоў, то чаму да 2015-га яна не зможа вырасці яшчэ ў два разы? Наша задача ў тым, каб напоўніць рынак. Ужо пазней можна будзе гаварыць пра пераход ад колькасці да якасці. Найперш, думаю, адсеюцца якраз тыя сядзібы, якія былі перароблены са старых домікаў і якія, акрамя начлегу, нічога больш прапанаваць не могуць.
— Агратурызм у сваёй большасці — гэта летні адпачынак. Варта больш увагі аддаваць і зімнымі прапановам — тым жа лыжным прагулкам, зімнім рыбалкам і зімовым святам.
У Беларусі магчыма стварэнне турыстычных курортаў
— Такая ідэя толькі саспявае, і агучана яна толькі як ідэя, — зазначае чыноўнік. — Першы такі курорт можа з`явіцца на Расоншчыне і Браслаўшчыне. Што і не дзіва, бо ў адным Браслаўскім раёне створана 112 аграсядзіб. У выпадку, калі іх аб`яднаць, можа ўтварыцца штосьці кшталту агратурыстычнага курорта. Своеасаблівым "каталізатарам" гэтага прагрэсу могуць стаць развітая інфраструктура, наяўнасць камунікацый і інш.
На думку Вадзіма Кармазіна, Беларусі сёння ёсць у каго вучыцца. "Уся Еўропа ўжо падказвае свой вопыт. Гэта можа быць і ў нас", — заўважыў ён.
Усе сядзібы — у каталогу
Электронны каталог усіх аграсядзіб Беларусі распрацаваў "Белаграпрамбанк". Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення карпаратыўнага бізнэсу ААТ "Белаграпрамбанк" Святлана Кажэкіна.
Паводле яе слоў, сам каталог, друкаваны варыянт якога выпускаецца раз на год, размешчаны на сайце банка, і чалавек з любой краіны свету можа з ім азнаёміцца.
— Каталог не меў масавага распаўсюджвання, таму мы арганізавалі яго электронны варыянт. Каталог дае магчымасць праглядзець інфармацыю пра ўсе аграсядзібы, якія існуюць ў Беларусі. У ім можна азнаёміцца з любой сядзібай і даведацца пра паслугі, адшукаць кантакты ўладальнікаў. Сам каталог пастаянна абнаўляецца.
Ілья Лапато
Звязда, 10 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/334/7070
Текущая дата: 27.12.2024