Белорусский портал в Казахстане

Вікторыя Азаранка выйшла ў чацвёрты круг "Ралан Гарос", Максім Мірны — у трэці круг парнага



Вікторыя Азаранка (4-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Францыі.

28 мая ў трэцім крузе беларуская тэнісістка выйграла ў італьянкі Раберты Вінчы (31) — 6:3, 6:2 і цяпер сустрэнецца з Кацярынай Макаравай з Расіі (33).

У другім крузе мужчынскага парнага разраду (1/16 фіналу) "пасеяныя" пад другім нумарам Максім Мірны (6) і Дэніэл Нестар (3) перамаглі італьянцаў Фабіо Фаньіні (80) і Філіпа Валандры (406) — 6:3, 6:3.

Наступнымі сапернікамі беларуска-канадскага дуэта будуць немец Крыстафер Кас (52) і аўстрыец Аляксандар Пяя (66).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 28 мая 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/335/6775
Текущая дата: 26.12.2024