Белорусский портал в Казахстане

Амаль 600 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь без віз



З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прайшлі 599 699 замежных грамадзян. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

З іх — 387 064 грамадзяніна Літвы, 40 258 неграмадзян і 131 437 грамадзян Латвіі, а таксама 40 940 грамадзян Польшчы.

З 1 студзеня бязвізам скарысталіся 214 713 жыхароў суседніх краін ЕС: 138 801 грамадзянін Літвы, 43 303 грамадзяніна і 13 379 неграмадзян Латвіі, а таксама 19 230 грамадзян Польшчы.

Падрабязную інфармацыю аб бязвізавым наведванні нашай краіны можна знайсці ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала ДПК і ў мабільным дадатку «Мяжа Беларусі».

Звязда, 26 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/34/69882
Текущая дата: 27.12.2024