Белорусский портал в Казахстане

Беларускі асілак Вячаслаў Харанека пабіў сусветны рэкорд у гіравым суперспрынце



Беларускі атлет Вячаслаў Харанека ўстанавіў новы сусветны рэкорд у гіравым суперспрынце.

Сёння ў Мінску падчас мерапрыемстваў у гонар Дня Незалежнасці вядомы асілак палепшыў сваё ж дасягненне ў намінацыі жым гіры 32 кг лежачы левай рукой. Новы рэкорд — 30 уздымаў за 45 секунд. Да гэтага было 23 пад’ёмы за 30 секунд. Цяперашні вынік з’яўляецца абсалютна лепшым для атлетаў ва ўзроставай групе 60-64 гады. 

Пасля сённяшняга рэкорднага падыходу 62-гадовы Вячаслаў Харанека адзначыў, што Дзень Незалежнасці разам з Днём Перамогі для яго святое свята.

Звязда, 3 ліпеня 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/34/69940
Текущая дата: 27.12.2024