Такімі звесткамі з БелТА падзяліўся міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю, старшыня Беларускай федэрацыі каратэ Аляксей Багданаў падчас рэспубліканскіх спаборніцтваў «Mogilev Open», якія праходзяць у абласным цэнтры ў спартыўным комплексе «Алімпіец».
«Каратэ — папулярны від спорту ў нашай краіне. Ім займаюцца каля 10 тыс. Я ўзначальваю федэрацыю паўтара года, і ў нас ёсць мэты, якія мы стараемся ўвасабляць. Мы стараемся адкрываць усё больш новых спартыўных школ, мы матывуем нашых спартсменаў, якія ўжо скончылі школу, працягваць развівацца ў гэтым кірунку і паступаць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, — адзначыў ён. — Галоўны падыход у працы з будучым пакаленнем чэмпіёнаў — фармаванне спартыўнага даўгалецця. Гэта калі дзіця не проста прыходзіць пазаймацца 2-3 гады і кідае спорт, а працягвае сваё развіццё далей. І наша задача, каб у будучыні на п’едэстале гонару стаялі алімпійскія чэмпіёны, дарослыя спартсмены, якія будуць годна прадстаўляць нашу краіну».
Асаблівая ўвага надаецца фармаванню трэнерскага саставу. «Павелічэнне секцый, з’яўленне новых школ і клубаў — з такімі падыходамі дзяцей, якія займаюцца каратэ, становіцца больш. І тут важны фактар — фармаванне трэнерскага саставу. Мы абавязкова праводзім з імі розныя семінары ўнутры федэрацыі, адпраўляем іх на павышэнне кваліфікацыі, у той жа ўніверсітэт фізічнай культуры, — распавёў ён. — Свет развіваецца, мяняюцца падыходы і, каб не адставаць ад гэтага, трэба быць у трэндзе і ўлічваць усе сусветныя тэндэнцыі».
Сёння ў Магілёве праходзяць рэспубліканскія спаборніцтвы па каратэ сярод спартсменаў ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. У абласны цэнтр прыехалі каля 200 хлопчыкаў і дзяўчынак з розных куткоў Беларусі. Бягучыя спаборніцтвы — гэта генеральная рэпетыцыя спаборніцтваў па каратэ, якія будуць праходзіць у Магілёве ў рамках II Гульняў краін СНД.
Звязда, 11 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/35/69673
Текущая дата: 26.12.2024