Каманда Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі першая прыйшла да фінішу ў біятлоннай эстафетнай гонцы сярод каманд вышэйшых органаў улады на "Мінскай лыжні" ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы".
У камандзе кіраўніка дзяржавы - вядомыя беларускія спартсмены Сяргей Новікаў, Людміла Калінчык і Вольга Назарава. На гэты раз у спартыўным мерапрыемстве "Мінская лыжня" каманда Прэзідэнта выступала па-за конкурсам. Можна сказаць, што гэта быў своеасаблівы майстар-клас ад знакамітых спартсменаў і ўласны прыклад Прэзідэнта, каб усім беларусам паказаць, наколькі важна ўдзяляць увагу фізкультуры і спорту, прытрымлівацца правіл здаровага ладу жыцця.
У бягучым годзе ўдзельнікам "Мінскай лыжні" давялося дэманстраваць не толькі добрую фізічную падрыхтоўку, але і валявыя якасці. Складаныя ўмовы надвор`я, моцны вецер і мокры снег, пераходзячы ў дождж, сталі сапраўдным выпрабаваннем для сілы волі членаў каманд, праверкай іх імкнення да перамогі.
У выніку ў тройцы лідараў, якія занялі месцы на п`едэстале ў рамках афіцыйнага заліку сярод каманд вышэйшых органаў улады, - каманды Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Мінгарвыканкама.
З трыбун усіх удзельнікаў лыжні на працягу ўсёй эстафеты актыўна падтрымлівалі балельшчыкі. З імі коратка паразмаўляў і кіраўнік дзяржавы. Ён цёпла вітаў прысутных, пажадаў ім міру і дабрабыту, гадаваць дзяцей і далучаць іх да фізкультуры і спорту.
25 лютага 2023, Мінскі раён
БЕЛТА
25 лютага 2023, Мінскі раён
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/37/68546
Текущая дата: 06.11.2024