У Маскве завяршыўся IV Зімовы Кубак па веславанні на трэнажорах у закрытых памяшканнях AAACUP & KAYAKFIRST WINTER CUP з удзелам беларускіх атлетаў, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
Усяго на Кубку выступілі 800 спартсменаў, якія выяўлялі лепшых у спаборніцтвах на трэнажорах KayakFirst, што імітуюць заняткі на байдарцы і каноэ. Па выніках выступленняў у дысцыпліне Supersprint (адзіночка, 350 метраў) залатыя медалі заваявалі нашы юніёры Глеб Чабатароў, Ілья Цымбалюк і Марыя Місючэнка, прадстаўнікі моладзевага складу зборнай Антон Канапелька і Марыя Ахраменка, а таксама Мікіта Борыкаў і Вольга Худзенка ў мужчынскім і жаночым заліку адпаведна.
У дысцыпліне Superforce (адзіночка, 650 метраў) лепшыя рэзультаты ў сваіх узроставых катэгорыях паказалі Марыя Ахраменка, Дзяніс Ярмоленка (абодва - U23) і Вольга Худзенка. У новым відзе праграмы SpaceMIX (змешаная эстафета на 1500 метраў) перамог беларускі квартэт у складзе Марыіі Ахраменка, Дзяніса Ярмоленкі, Віталя Мельніка і Іны Саўчук. Акрамя таго, нашаму Дзмітрыю Натынчыку не было роўных у мужчынскім дваябор`і на 1000 м.
8 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
8 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/38/68328
Текущая дата: 06.11.2024