У Кіраўску Мурманскай вобласці завяршыўся фінальны этап Кубка Расіі па гарналыжным спорце ў дысцыпліне «слалам».
У суботу на спаборніцтвах у Кіраўску медалі разыгрывалі жанчыны. У лік удзельніц фіналу ўвайшлі 40 лепшых спартсменак у слаламе па выніках усіх этапаў Кубка Расіі, сярод іх — і наймацнейшая гарналыжніца Беларусі Марыя Шканава, якая па ходзе сезона атрымала восем перамог у гэтай дысцыпліне. Тым не менш, на апошнім этапе турніру беларуска апынулася другой, прайграўшы па суме дзвюх спробаў масквічцы Анастасіі Гарнастаевай 0,64 сек. Трэці час паказала новаспечаная чэмпіёнка Расіі ў слаламе Віталіна Гірына.
Такім чынам, Марыя Шканава сабрала поўную калекцыю ўзнагарод на спаборніцтвах у Мурманскай вобласці. Акрамя выйгрышу срэбра ў заключнай гонцы сезона, беларуская гарналыжніца заваявала золата міжнароднага турніру «На Кубак «Вялікага Вуд’яўра», а таксама стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Расіі.
Звязда, 15 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/38/69052
Текущая дата: 26.12.2024