Для фінансавання праектаў будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту Беларусі ад Кітая будзе прадастаўлена тэхніка-эканамічная дапамога, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
КНР выдзяляе на гэтыя мэты 350 млн юаняў, што больш за 50 млн долараў ЗША ў эквіваленце. Такое рашэнне зацверджана ў міжурадавым пагадненні ад 22 лістапада 2022 года. Для гэтага на імя кожнага з бакоў у банках Беларусі і Кітая будуць адкрыты рахункі без працэнтаў і камісіі ў юанях.
Будаўніцтва стадыёна каля старой арэны «Трактар» і басейна непадалёк ад станцыі метро «Маладзёжная» за кошт кітайскага фінансавання пачалося ў беларускай сталіцы ў 2020 годзе.
Звязда, 12 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/39/67908
Текущая дата: 06.11.2024