Белорусский портал в Казахстане

Кацярына Шумілава і Сяргей Новікаў сталі пераможцамі Гонкі чэмпіёнаў на Кубку Садружнасці ў «Раўбічах»



У «Раўбічах» у рамках Кубка Садружнасці адбылася Гонка чэмпіёнаў. У ёй прынялі ўдзел беларускія і расійскія зоркі біятлона, якія ўжо завяршылі актыўную кар’еру.

Сярод іх былі пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў і этапаў Кубка свету і Еўропы розных гадоў. Усяго ў ёй прынялі ўдзел 16 спартсменаў з Беларусі і Расіі. Гонка чэмпіёнаў прайшла ў фармаце адзіночнай змешанай эстафеты.

Па выніках спаборніцтваў наймацнейшымі сталі расіянка Кацярына Шумілава і беларус Сяргей Новікаў. На другім месцы апынуліся расіянка Кацярына Юрлова-Перхт і беларус Пётр Івашка. Бронзу ўзялі расіянка Вольга Падчуфарава і беларус Алег Рыжанкоў.

Пасля заканчэння Гонкі чэмпіёнаў для аматараў біятлона адбылася аўтограф-сесія для балельшчыкаў, падчас якой у іх была магчымасць пагутарыць і сфатаграфавацца са знакамітымі спартсменамі.

Звязда, 22 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/39/68089
Текущая дата: 06.11.2024