Антон Смольскі атрымаў другую перамогу запар на першым этапе розыгрышу Кубка Садружнасці па біятлоне сезона-2024/25 з удзелам беларускіх і расійскіх спартсменаў.
Спаборніцтвы ў Краснаярску праходзяць у фармаце летняга біятлона на лыжаролерах. У суботу мужчыны разыгралі медалі ў гонцы праследавання на 12,5 км, пад першым нумарам з 23-секундным адрывам на дыстанцыю выйшаў Антон Смольскі, які напярэдадні стаў мацнейшым у спрынце. Сёння лідар зборнай прамахнуўся па разе на двух рубяжах са становішча лежачы, але на стральбе стоячы абодва разы быў дакладным. Ніхто з сапернікаў не змог нават наблізіцца да Смольскага, на фінішы перавага Антона над Кірылам Бажыным, які стаў другім, склала 42 секунды. Тройку замкнуў яшчэ адзін расіянін Дзмітрый Іваноў.
Усяго ў пасьюце выступілі 60 біятланістаў, сярод іх восем прадстаўнікоў Беларусі. Сцяпан Данілаў замкнуў дзясятку мацнейшых, Іван Тулацін стаў 20-м, Максім Варабей - 23-і, Дзмітрый Лазоўскі - 25-ы, Ілья Аўсеенка - 31-ы, Мікіта Лабастаў - 43-і, Павел Бялько - 48-ы.
Раней 7 верасня адбылася гонка праследавання ў жанчын, па выніках якой наша Дзінара Смольская заняла восьмае месца, а Ксенія Варабей і Ганна Сола размясціліся на 10-м і 11-м радках адпаведна. Праграму першага этапу Кубка Садружнасці-24/25 па біятлоне завершаць гонкі з масавым стартам у нядзелю. Дзяўчаты адправяцца на дыстанцыю ў 9.00 па мінскім часе, мужчыны - апоўдні.
7 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
7 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/4/75110
Текущая дата: 05.11.2024