Беларускія спартсмены сталі ўладальнікамі пяці медалёў на чэмпіянаце свету па шашках-64, які праходзіць у Адзінцоўскай гарадской акрузе Маскоўскай вобласці.
Чэмпіёнам свету ў хуткай праграме стаў міжнародны гросмайстар Ігар Міхальчанка з Ваўкавыска, а бронзавы медаль заваяваў мінчанін Андрэй Валюк. У спаборніцтвах жанчын срэбным прызёрам стала міжнародны майстар Марыя Тараніна з Мінска. У маланкавай праграме Андрэй Валюк заваяваў срэбны медаль, бронза ў Ігара Міхальчанкі.
Учора стартавала класічная праграма чэмпіянату, які завершыцца 15 верасня. У чэмпіянаце прымаюць удзел 80 шашыстаў з 27 краін свету.
9 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
9 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/4/75172
Текущая дата: 05.11.2024