У Кемераве ў Лядовым палацы «Кузбас» прадаўжаецца чэмпіянат Расіі па канькабежным спорце на асобных дыстанцыях.
Удзел у спаборніцтвах прымаюць 160 спартсменаў з 25 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, а таксама мацнейшыя беларускія канькабежцы. У другі дзень турніру скарбонка нашай зборнай папоўнілася трыма ўзнагародамі. На дыстанцыі 1000 м у мужчын бронзу заваяваў Віктар Рудэнка, таксама на трэцюю прыступку п’едэстала па выніках каманднай гонкі паднялася жаночая каманда Беларусі. У гэтай жа дысцыпліне сярод мужчын нашы спартсмены сталі срэбнымі прызёрамі.
Такім чынам, пасля двух дзён спаборніцтваў у актыве беларускай зборнай ужо 5 медалёў (1-1-3). Напярэдадні ўладальніцай золата на дыстанцыі 3000 м стала Марына Зуева, а Ганна Дамарацкая выйграла бронзу на «пяцісотцы». Чэмпіянат Расіі па канькабежным спорце на асобных дыстанцыях завершыцца 29 снежня, заўтра на турніры вызначацца пераможцы на дыстанцыі 1500 м, а таксама ў гонках з масавым стартам.
Звязда, 27 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/40/67665
Текущая дата: 06.11.2024