Белорусский портал в Казахстане

Беларускі тэнісіст Іван Лютарэвіч і ўкраінец Уладзіслаў Манафаў выйгралі турнір у Вільні



Беларускі тэнісіст Іван Лютарэвіч і ўкраінец Уладзіслаў Манафаў сталі пераможцамі парнага разраду турніру ў Вільні з прызавым фондам $118 тыс.

У вырашальным матчы беларуска-ўкраінскі тандэм не пакінуў ніякіх шанцаў на поспех індыйска-нямецкаму дуэту Арджун Кадхэ/Даніэль Мазур, аддаўшы толькі два геймы — 6:0, 6:2. Сустрэча працягвалася ўсяго 48 хвілін. У фінальным паядынку адзіночнага разраду згуляюць чэх Здэнек Колар і Лаям Броўдзі з Вялікабрытаніі.

У фінале жаночага турніру ITF у Мехіка з прызавым фондам $40 тыс. беларуска Яна Каладынска саступіла латвійскай тэнісістцы Дар’і Семяністай. Беларуска прайграла першую партыю 5:7, а ў другім сэце пры ліку 0:4 не змагла працягнуць паядынак. На спаборніцтвах у мексіканскай сталіцы Яна Каладынска па чарзе перамагла расіянку Алену Аванесян, турчанку Берфу Чэнгіз, грачанку Дэсціну Папаміхаіл і прадстаўніцу Ізраіля Ліну Глушко.

Звязда, 12 лютага 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/40/68350
Текущая дата: 26.12.2024