На пляцоўцы веладрома «Мінск-Арэны» завяршыўся заключны тур чэмпіянату краіны па індорхакеі сярод жаночых каманд.
Пасля двух папярэдніх тураў чэмпіянату ў вырашальную стадыю турніру выйшлі гродзенскі «Рытм», «Тэкстыльшчык» з Баранавічаў, Смалявіцкая «Вікторыя» і ХК «Мінск-1». У першым матчы 1/2 фіналу «Рытм» разграмілі «Тэкстыльшчык» з лікам 6:0, іншы паўфінал паміж клубамі са Смалявічаў і Мінска завяршыўся на карысць «Вікторыі» — 3:2.
Серыі за першае і трэцяе месца турніру праводзіліся да дзвюх перамог, у бронзавай дуэлі прадстаўніцы «Мінска-1» двойчы перайгралі «Тэкстыльшчык». На старце вырашальнага супрацьстаяння «Вікторыя» і «Рытм» абмяняліся перамогамі (1:0 і 4:3), але ў залатым матчы адчувальна мацней апынуліся дзяўчаты са Смалявічаў — 6:1. Лепшым брамнікам турніру стала Таццяна Лявонава (ХК «Вікторыя»), лепшым бамбардзірам — Дыяна Бацюкова (ГХК «Рытм»). Самым карысным гульцом чэмпіянату была прызнана Рыта Батура (ХК «Вікторыя»).
Акрамя таго, у рамках заключнага тура нацыянальнага першынства былі згуляны матчы за 5–8 месцы. У выніку на пятым радку размясціўся ХК «Мінск-2», шостую пазіцыю заняла «Вікторыя-2», СДЮШАР ХК «Мінск-РЦАП» — на сёмым месцы, «Гроднааблспорт» замкнуў васьмёрку.
Звязда, 13 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/40/68376
Текущая дата: 26.12.2024