Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч (316-ы нумар сусветнага рэйтынгу) стала пераможцай турніру ITF-W60 у бразільскім Рыа-дэ-Жанейра з прызавым фондам $60 тыс.
У фінале спаборніцтваў на адкрытых грунтавых кортах Рыа Ірына Шымановіч перайграла ў трохсэтавым паядынку расіянку Ірыну Храмачову (237) — 6:2, 5:7, 6:4. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 33 хвіліны. На шляху да фінальнага матчу гэтага турніру беларуска абгуляла іспанак Розу Вісенс Мас (220) — 6:3, 6:3, Івон Кавалье-Рэймерс (29) — 6:1, 6:3, партугальскую тэнісістку Францішку Жоржэ (301) — 5:7, 6:4, 6:3 і бразільянку Лауру Пігосі (120) — 7:6 (7:4), 4:6, 6:2.
Для 25-гадовай Ірыны Шымановіч гэта 13-ы чэмпіёнскі тытул у адзіночным разрадзе на турнірах пад эгідай Міжнароднай тэніснай федэрацыі.
Звязда, 4 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/41/67298
Текущая дата: 06.11.2024