У выпадку ўдзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у Азіяцкіх гульнях для іх будзе створана спецыяльная сістэма адбору на Алімпіяду-2024 у Парыжы, паведамляе газета The Indian Express.
Па словах выконваючага абавязкі прэзідэнта Алімпійскага савета Азіі Ранджыта Сінгха, беларусы і расіяне не перашкодзяць азіяцкім атлетам размяркоўваць узнагароды і пуцёўкі на Алімпійскія гульні.
Плануецца, што МАК сумесна з міжнароднымі спартыўнымі федэрацыямі вызначыць спецыяльную сістэму для беларусаў і расіян, каб і ў іх на Азіяцкіх гульнях была магчымасць кваліфікавацца на парыжскую Алімпіяду.

На гэтым тыдні Алімпійскі савет Азіі прапанаваў атлетам Беларусі і Расіі выступіць на летніх Азіяцкіх гульнях, якія адбудуцца з 23 верасня па 8 кастрычніка 2023 года ў кітайскім Ханчжоу. У некаторых відах спорту там будуць разыграныя алімпійскія ліцэнзіі.
Звязда, 29 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/41/68186
Текущая дата: 26.12.2024