У сталічным Палацы мастацкай гімнастыкі працягваецца XIX Міжнародны турнір на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач.
У другі дзень спаборніцтваў грацыі разыгралі ўзнагароды ў мнагабор’і. Пераможцай сярод сеніорок стала Настасся Салас, па суме чатырох відаў якая набрала 141,400 бала. Срэбны медаль дастаўся Аліне Гарнасько (141,150), бронза — у Лізаветы Зоркінай (134,950). У юніёрак мацнейшай аказалася Дар’я Грохатава, якая апярэдзіла Аліну Речкіну і Ангеліну Іпатаву з Санкт-Пецярбурга. У катэгорыі пре-юніёрак лепшы вынік паказала Ніка Рэзнік з Іркуцка.
У групавых практыкаваннях не было роўных Пецярбургскім гімнасткам, другое і трэцяе месца занялі прадстаўніцы беларускіх клубаў РЦАП-1 і «Дынама». У камандных спаборніцтвах, дзе за кожную каманду выступалі па тры гімнасткі розных узростаў, перамог «Белы лотас» у складзе Ганны Каменшчыкавай, Аліны Рэчкінай і Нікі Рэзнік.
23 кастрычніка на міжнародным турніры на прызы Марыны Лобач адбудуцца фіналы ў асобных відах.
Звязда, 23 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/42/66869
Текущая дата: 07.11.2024