Гэта адбылося падчас конкурсу «Калядны турнір». Яго ўдзельнікамі сталі юныя аматары гульні lego EV3 ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў.
Умовы для паядынку ім стварыў навукова-тэхнічны аддзел Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці. 15 каманд мераліся сіламі ў намінацыях «Робасумо», «Кегельрынг» і «Кегельрынг-квадра».
— Апошнім часам усё больш падлеткаў захапляецца праграмаваннем робатаў на аснове канструктара lego EV3, — адзначыла загадчыца аддзела Жана Селіванава. — Для таго, каб дзеці развіваліся і ўдасканальвалі свае веды, мы і прапанавалі такі конкурс. Плануем, што ён будзе штогадовы. Для падлеткаў, якія бачаць сваё прызванне ў праграмаванні, гэта добры шанец прайсці адбор у нацыянальны дзіцячы тэхнапарк ў Мінску.
Пераможцамі першага конкурсу па робататэхніцы ў розных намінацыях і ўзроставых катэгорыях сталі каманды «Scrapik» і «Robin» абласнога цэнтра творчасці, каманда №1 лабараторыі па інфарматыцы і робататэхніцы Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і каманда «Шурупікі» Ходасаўскай сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна.
Нэлі Зігуля
Звязда, 11 студзеня 2023
Звязда, 11 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/42/67889
Текущая дата: 26.12.2024