Аб гэтым расказаў падчас прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Налібоцкі" Сяргей Тумель.
"У 2022 годзе ландшафтны заказнік "Налібоцкі" наведала амаль 9,5 тыс. турыстаў, у тым ліку замежныя грамадзяне. У асноўным сярод прыезджых турысты з Расіі. Аднак летам наш запаведнік наведвалі таксама групы з Францыі, Казахстана і іншых краін", - адзначыў Сяргей Тумель.
Запаведны рэжым у Налібоцкай пушчы быў устаноўлены ў 1940 годзе. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Налібоцкі" ў межах аднайменнага дзяржаўнага паляўнічага заказніка рэспубліканскага значэння быў створаны пастановай Савета Міністраў у 2005 годзе. Мэта стварэння заказніка - захаванне ў натуральным стане ўнікальнага ландшафтнага комплексу, які характарызуецца як буйны лясны масіў, адыгрывае важную ролю ў фармаванні гідралагічнага рэжыму прылеглых тэрыторый, а таксама з`яўляецца месцам росту і пражывання дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія належаць да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі.
Пастановай Савета Міністраў у 2012 годзе было прынята рашэнне аб пераўтварэнні заказніка "Налібоцкі" ў сувязі з неабходнасцю змянення яго межаў, рэжымаў аховы і выкарыстання. Акрамя таго, для прадухілення і змякчэння шкодных уздзеянняў на прыродныя комплексы і аб`екты ў межах заказніка была ўстаноўлена зона асабліва ахоўных прыродных тэрыторый.
Заказнік з`яўляецца аб`ектам "Смарагдавай сеткі". Яго агульная плошча складае 81,7 тыс. га.
11 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
11 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/42/67895
Текущая дата: 25.12.2024