Аб гэтым паведамляе МЗС Беларусі.
«Па наяўнай на дадзены момант інфармацыі, у выніку ДТЗ з аўтобусам з беларускімі турыстамі ў Польшчы 7 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, трое з іх знаходзяцца ў двух бальніцах горада Любліна. У пагрозлівым для жыцця стане ніхто не знаходзіцца», — інфармуе беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Днём 21 студзеня з’явілася інфармацыя аб тым, што аўтобус, які накіроўваўся ў Італію з Беларусі, трапіў у ДТЗ недалёка ад населенага пункта Вандзін у Польшчы. Транспартны сродак перакуліўся на бок.
Звязда, 22 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/42/68074
Текущая дата: 26.12.2024