Нядрэнныя навіны са свету тэніса: Арына Сабаленка палепшыла становішча ў сусветным рэйтынгу.
Найлепшая тэнісістка Беларусі стала 4-й ракеткай свету (за мінулы тыдзень яна паднялася на адну пазіцыю). 281 бал аддзяляе яе ад эстонкі Анетт Контавейт, якая займае трэцяе месца.
Вікторыя Азаранка страціла адразу 13 пунктаў і апусцілася на 37 месца.
У Аляксандры Сасновіч таксама мінус (яна стала на тры пазіцыі ніжэй і перамясцілася на 32-е месца).
У мужчынскім рэйтынгу Ілля Івашка захаваў 70-е месца. Лепшы па-ранейшаму іспанец Карлас Алькатрас.
Звязда, 17 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/43/66809
Текущая дата: 07.11.2024