У Беларусь з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін ЕС прайшлі 378 290 замежнікаў, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Паведамляецца, што па бязвізе ў Беларусь прыбылі 244 017 грамадзян Літвы, 26 534 неграмадзян і 86 752 грамадзян Латвіі, а таксама 20 987 грамадзян Польшчы. За мінулы тыдзень нашу краіну наведалі больш за 8 тыс. замежнікаў, большасць з якіх грамадзяне Літвы.
У ведамстве нагадалі, што падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільнай праграме «мяжа Беларусі».
Звязда, 26 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/43/67641
Текущая дата: 25.12.2024