Белорусский портал в Казахстане

Беларускія шашысткі выйгралі два залатыя медалі на камандным чэмпіянаце свету



У балгарскім Кранева завяршыўся камандны чэмпіянат свету па шашках-64 з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі шашак.

Спаборніцтвы праводзіліся асобна сярод мужчынскіх і жаночых каманд у дзвюх дысцыплінах: класічная і маланкавая гульня. У абодвух турнірах сярод дзяўчат перамагла зборная Беларусі ў складзе Веры Хвашчынскай і Вікторыі Нікалаевай. Два срэбныя медалі дасталіся расіянкам, абедзве бронзы выйгралі прадстаўніцы Казахстана.

Мужчынская каманда Беларусі, за якую выступалі Ігар Міхальчанка, Андрэй Валюк і Арцём Ціханаў, як у класічнай, так і ў маланкавай гульні заняла другое месца, уступіўшы толькі шашыстам з Расіі. Бронзавымі прызёрамі ў класіцы сталі спартсмены з Узбекістана, у бліцы — замбійцы.

Усяго ўдзел у камандным чэмпіянаце свету па шашках-64 прынялі прадстаўнікі 11 краін.

Звязда, 30 жніўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/44/66344
Текущая дата: 07.11.2024