Белорусский портал в Казахстане

Беларускія асілкі ўстанавілі сусветныя рэкорды ў гіравым спорце



Адразу два новыя сусветныя рэкорды ўстанавілі 10-га верасня беларускія майстры гіравога спорту ў Мінску.

У дзень нараджэння Мінска Вячаслаў Харанека на працягу гадзіны ў становішчы лежачы падняў 24-кілаграмовую гіру 1067 разоў.

«Стараўся з усіх сіл, вельмі хацелася зрабіць свой невялікі падарунак любімаму гораду. І абсалютна выпадкова вынік супаў з датай заснавання Мінска!», - сказаў рэкардсмен.

Яшчэ адзін вядомы гіравік Сяргей Мацкевіч устанавіў новае сусветнае дасягненне ў гадзіннікавым уздыме паўтарапудовай гіры напераменку левай і правай рукамі — 955 разоў.

За рэкордамі беларускіх асілкаў на пляцоўцы ля «Чыжоўка-Арэны» сачыў афіцыйны прадстаўнік Кнігі рэкордаў краін СНД і Балтыі «Дзіва».

Звязда, 10 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/44/66448
Текущая дата: 07.11.2024