Белорусский портал в Казахстане

«Белавія» павялічвае колькасць рэйсаў у Дубай з 18 студзеня



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.

З улікам высокага попыту на авіябілеты ў ААЭ «Белавія» прыняла рашэнне аб змяненні раскладу палётаў у гэту краіну з 18 студзеня 2023 года. Змяненні датычацца пераносу некаторых рэйсаў з Шарджы ў Дубай.

«З пазначанай даты рэйсы ў міжнародны аэрапорт Шарджа будуць выконвацца па аўторках і пятніцах, у міжнародны аэрапорт Дубай — па панядзелках, серадах, чацвяргах, суботах і нядзелях», — растлумачылі ў «Белавія».

Цяпер авіякампанія выконвае рэйсы ў два гарады ААЭ: Дубай (па панядзелках і чацвяргах) і Шарджа (па аўторках, серадах, пятніцах, суботах і нядзелях).

Актуальную інфармацыю можна даведацца на сайце кампаніі.

Звязда, 16 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/44/67476
Текущая дата: 25.12.2024