Больш за 60 тыс. дзяцей пройдуць аздараўленне ў лагерах Беларусі на зімовых канікулах. Аб гэтым журналістам расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
"Аздараўленне дзяцей у перыяд зімовых канікулаў Рэспубліканскі цэнтр будзе праводзіць сумесна з Міністэрствам адукацыі. Плануецца, што ў лагерах розных тыпаў пабываюць больш за 60 тыс. дзяцей. Гэта адпавядае патрэбнасці, таму што пры фарміраванні плана мы выкарыстоўваем выключна заяўны прынцып. Таму ўсе жадаючыя атрымліваюць такую магчымасць. Аздараўленне будзе праходзіць з 23 снежня па 7 студзеня, пачнецца яно нават крыху раней за канікулы, таму што будуць функцыянаваць кругласутачныя стацыянарныя лагеры, дзе працягласць змены складае не менш за дзевяць сутак", - расказаў Генадзь Балбатоўскі.
Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва на правядзенне аздараўлення дзяцей на зімовых канікулах выдзелена фінансаванне ў памеры Br1,7 млн.
"Найбольшы попыт на гэты від аздараўлення назіраецца ў Віцебскай вобласці - там больш за 10 тыс. дзяцей пабываюць у лагерах у час канікулаў. У Мінскай вобласці аздаровяцца амаль 9,6 тыс. дзяцей, Брэсцкай - 9,4 тыс., Гомельскай - 8,9 тыс., у Мінску - 7,9 тыс., у Магілёўскай вобласці - амаль 7,5 тыс. дзяцей. Найменшы попыт у Гродзенскім рэгіёне - там каля 4 тыс. школьнікаў наведаюць лагеры. Для дзяцей падрыхтаваны святочныя праграмы, усе лагеры будуць тэматычнымі. Кругласутачныя лагеры будуць профільнай накіраванасці з акцэнтам на навагоднія святы. Таксама школьнікаў чакае насычаная экскурсійная і забаўляльная праграма", - рэзюмаваў кіраўнік цэнтра.
19 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/44/67523
Текущая дата: 25.12.2024