Белорусский портал в Казахстане

Зборная Беларусі выйшла ў паўфінал танкавага біятлона



Аб гэтым паведамляе Міністэрства абароны.

Беларускі экіпаж танкістаў прымаў удзел у індывідуальнай гонцы конкурсу «Танкавы біятлон» Армейскіх міжнародных гульняў-2022.

Экіпаж у складзе камандзіра танка гвардыі старшага лейтэнанта Арцёма Рыся, наводчыка-аператара гвардыі старшага прапаршчыка Дзяніса Маісеенкі, механіка-кіроўцы гвардыі яфрэйтара Андрэя Зылевіча сталі трэцімі сярод 30 экіпажаў, якія ўдзельнічалі ў індывідуальных гонках танкавага біятлона.

Беларусы адзіныя, хто паказаў 100%-ы вынік пры стральбе. 

Звязда, 21 жніўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/45/66134
Текущая дата: 07.11.2024