Белорусский портал в Казахстане

Беларускія лучнікі заваявалі два срэбныя медалі на турніры «Стрэлы Пятра» ў Санкт-Пецярбургу



У Санкт-Пецярбургу завяршыўся міжнародны турнір па стральбе з лука «Стрэлы Пятра» з удзелам беларускіх спартсменаў.

У актыве нацыянальнай каманды Беларусі два срэбныя медалі. Да фіналу жаночага асабістага турніру дабралася наша Аляксандра Куратнік, у вырашальным раўндзе ўступіўшы прадстаўніцы Якуціі Рэнаце Гаўрылавай — 4:6.

Таксама другое месца ў камандных спаборніцтвах у дзяўчат заняла беларуская тройка ў складзе Куратнік, Ганны Марусавай і Карыны Дзёмінскай. Залаты медаль у гэтым відзе праграмы дастаўся лучніцам з Бураціі.

Блізкая да ўзнагарод турніру «Стрэлы Пятра» была і мужчынская зборная Беларусі: у процістаянні за бронзу нашы Антон Кароўкін, Раман Нікіцёнак і Кірыл Фірсаў саступілі камандзе Забайкальскага края — 2:6.

Звязда, 22 жніўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/45/66172
Текущая дата: 07.11.2024