Беларусь далучаецца да шэрага дадаткаў Канвенцыі аб часовым увозе, прынятай 26 чэрвеня 1990 года. Гэта прадугледжана ўказам нумар 373, які падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Далучэнне да дадаткаў канвенцыі дасць магчымасць спрасціць працэдуры часовага ўвозу асобных катэгорый тавараў (асабістых рэчаў падарожнікаў, грузаў у спартыўных мэтах, абсталявання для рэкламы ў галіне турызму, жывёл), скараціць час правядзення мытных аперацый і расходы, звязаныя з выплатай мытных плацяжоў.
Звязда, 20 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/46/66828
Текущая дата: 25.12.2024