Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
"У параўнанні з мінулым тыднем колькасць бязвізавых турыстаў з суседніх краін павялічылася на 3 тыс.", - расказалі ў ДПК.
З пачатку бязвізавага рэжыму ў нашу краіну прыбылі 63 342 іншаземцы: 43 149 грамадзян Літвы, 14 777 грамадзян і 5416 неграмадзян Латвіі.
За мінулыя выхадныя ў нашу краіну без віз уехалі 5152 іншаземцы: 2981 грамадзянін Літвы, 1178 грамадзян і 365 неграмадзян Латвіі.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта.
13 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
13 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/47/65355
Текущая дата: 24.12.2024