Будучых наведвальнікаў парка папярэджваюць, што акрамя вавёрак, у гэтай мясцовасці можна сустрэць і лася, яго ўжо не раз бачылі рабочыя, але блізка да людзей ён не падыходзіць.
У беларускай сталіцы ў суботу, 3 верасня, адкрылася экасцежка "Лясное царства" з участкам для прагулак басанож, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".
Знаходзіцца гэтая экасцежка ў лесапарку Сцяпянка ў раёне вуліцы Геалагічнай і завулка Солтыса. Яе працягласць амаль 830 метраў.
На сцежцы знаходзяцца зоны для актыўнага адпачынку, дзіцячыя пляцоўкі, больш за 40 розных лавак, гамакі, арэлі, зона з трэнажорамі. А яшчэ тут з’явяцца альтанка, пясочніца і вяровачны гарадок для старэйшых дзяцей.
Таксама "Лясное царства" стане першай экасцежкай Мінска, дзе можна будзе прагуляцца басанож. Для гэтага зрабілі 17 участкаў з розным напаўненнем: пясок, шышкі, камяні, зрэзы збярвення, апілкі, звычайная лясная глеба, керамзіт, шчэбень, падвесныя падоўжныя і папярочныя, а таксама выкладзенае на зямлю бярвенне і інш.
Працягласць "басаногага" маршруту – 70 метраў. Пачынаць праходжанне гэтай зоны можна з любога боку. Завяршаецца ўстаноўка парэнчаў, што дазволіць інвалідам па зроку прайсці гэты маршрут. Таксама будуць пастаўлены бочкі для мыцця ног.
Будучых наведвальнікаў парка папярэджваюць, што акрамя вавёрак, у гэтай мясцовасці можна сустрэць і лася. Гэтага ляснога насельніка ўжо некалькі разоў бачылі працоўныя. Але баяцца яго не варта, бо жывёла звычайна не падыходзіць блізка да людзей.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/47/66370
Текущая дата: 26.12.2024