Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства адукацыі сумеснай пастановай ад 23 жніўня 2022 года нумар 40/283 зацвердзілі палажэнне аб спецыялізаваных па спорце класах, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Спецыялізаваныя спартыўныя класы створаць з мэтай забяспечыць умовы па арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу і яго рацыянальнага спалучэння з адукацыйным працэсам і падрыхтаваць спартыўны рэзерв і (або) спартсменаў высокага класа.
У гэтыя класы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі прымуць асоб, здольных дасягнуць высокіх спартыўных рэзультатаў у выбраным відзе спорту, якія прайшлі адбор і не маюць медыцынскіх проціпаказанняў да заняткаў выбранымі відамі спорту. Адзначаецца, што кандыдатаў для навучання адбяруць па выніках удзелу ў спартыўных спаборніцтвах і здачы нарматываў па фізічнай і спецыяльнай падрыхтоўцы, што вызначаны вучэбнымі праграмамі па асобных відах спорту.
Палажэнне таксама ўстанаўлівае парадак дзейнасці спецыялізаваных па спорце класаў, тэрміны адбору асоб, здольных дасягнуць высокіх спартыўных рэзультатаў у выбраным відзе спорту, а таксама асаблівасці арганізацыі, правядзення і забеспячэння вучэбна-трэніровачнага працэсу з навучэнцамі ў такіх класах.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/47/66431
Текущая дата: 26.12.2024