Улады Кіпра і Турцыі з 1 чэрвеня адмяняюць антыкавідныя абмежаванні для турыстаў.
Турыстам, якія прыбываюць на Кіпр, з сённяшняга дня не трэба мець пры сабе сертыфікат аб вакцынацыі ад COVID-19, даведку аб перанесенай хваробе, адмоўны рэзультат ПЛР-тэста або экспрэс-тэст на антыген. Пры гэтым абмежаванні будуць зняты як у аэрапортах краіны, так і ў марскіх гаванях.
Урад Турцыі таксама прыняў рашэнне з 1 чэрвеня пускаць у краіну турыстаў без даведкі з рэзультатам тэста ПЛР або адмоўным рэзультатам экспрэс-тэста.
Краіны прынялі рашэнне аслабіць санітарныя патрабаванні ў сувяўі са значным зніжэннем колькасці заражаных каранавірусам.
1 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
1 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/48/65455
Текущая дата: 07.11.2024