Экіпаж беларускай каманды «МАЗ-СПОРТаўта» пад кіраваннем Сяргея Вязовіча заняў трэцяе месца ў агульным заліку сярод грузавікоў на міжнародным ралі-рэйдзе «Шаўковы шлях-2022».
Працягласць заключнага хуткаснага ўчастка на ралі гэтага года па маршруце Ліпецк-Масква склала 117,6 км. Лепшы вынік паказаў пілот расійскай каманды «КАМАЗ-майстар» Андрэй Каргінаў, адзіны беларускі экіпаж саступіў пераможцу больш за 22 хвіліны і заняў 6-е месца.
Тым не менш у агульным заліку сярод грузавікоў Сяргей Вязовіч застаўся на прызавой трэцяй пазіцыі, прапусціўшы наперад толькі расіян Дзмітрыя Сотнікава і Эдуарда Мікалаева. Яшчэ адзін прадстаўнік «МАЗ-СПОРТаўта» Аляксей Вішнеўскі сышоў з дыстанцыі рэйду на дзявятым этапе.
Звязда, 16 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/49/65783
Текущая дата: 25.12.2024