Доўгачаканы падарунак гэтымі днямі атрымалі жыхары Добруша. У райцэнтры пасля рэканструкцыі, а па сутнасці, поўнага абнаўлення адкрылі спартыўны комплекс «Юнацтва».
Сучасная спартыўная інфраструктура — на радасць не толькі спартсменам, трэнерам, але і ўсім гараджанам — аматарам актыўнага адпачынку і здаровага спосабу жыцця.
Комплекс пасля рэканструкцыі — адміністрацыйна-бытавыя будынкі для спартсменаў і трэнерскага, інструктарскага саставаў, сектары для скачкоў у даўжыню і вышыню, штурхання ядра, новыя бегавыя дарожкі.
З`явілася новая гульнявая пляцоўка для баскетбола і валейбола, а таксама хакейная каробка. Акрамя таго, стадыён абсталяваны пляцоўкай з вулічнымі трэнажорамі і зонай для заняткаў варкаўтам.
Але галоўная «фішка» добрушскага «Юнацтва» — поўнаразмернае, з сучасным штучным пакрыццём футбольнае поле, якое адпавядае заяўленым стандартам Міжнароднай федэрацыі футбола.
Комплекс пасля рэканструкцыі — адміністрацыйна-бытавыя будынкі для спартсменаў і трэнерскага, інструктарскага саставаў, сектары для скачкоў у даўжыню і вышыню, штурхання ядра, новыя бегавыя дарожкі.
З`явілася новая гульнявая пляцоўка для баскетбола і валейбола, а таксама хакейная каробка. Акрамя таго, стадыён абсталяваны пляцоўкай з вулічнымі трэнажорамі і зонай для заняткаў варкаўтам.
Але галоўная «фішка» добрушскага «Юнацтва» — поўнаразмернае, з сучасным штучным пакрыццём футбольнае поле, якое адпавядае заяўленым стандартам Міжнароднай федэрацыі футбола.
У спартыўнай школе Добрушскага раёна сёння развіваюць лёгкую атлетыку, веласпорт, веславанне на байдарках і каноэ, грэка-рымскую барацьбу. Асаблівы ўпор у раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе робяць і на развіццё футбола. На шматзадачнасці і важнасці доўгачаканага аб`екта добрушскія спартсмены звярнулі ўвагу падчас адкрыцця спарткомплексу. Сімвалічны ключ ад «Юнацтва» атрымала дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Ала Дзяшчэня. У падарунак ад Беларускай федэрацыі футбола кіраўнік атрымала камплекты формы і футбольныя мячы.
Ганаровыя госці спартыўнага свята ў Добрушы — старшыні абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў Іван Крупко і Аляксандр Матарас, старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў — пакінулі аўтографы на мячы, што стане адным з сімвалаў спартыўнай школы ў раёне. Іван Крупко і Уладзімір Базанаў выканалі першы ўдар па мячы, які прынялі з рук галоўнага суддзі.
— Гэтае поле сапраўды будзе занятае з самай раніцы да позняга вечара. Цяпер у секцыі футбола тут займаецца больш за 150 дзяцей, каля 30 з якіх — дзяўчынкі. Думаю, колькасць спартсменаў з уводам новага поля значна павялічыцца, — падзяліўся Уладзімір Базанаў. — У рэканструкцыю ўкладзены бюджэтныя сродкі, дапамога Беларускай федэрацыі футбола і шмат сіл. У мясцовай спартыўнай школе займаюцца 530 атлетаў, сем увайшлі ў склад нацыянальных зборных. Абноўлены стадыён дасць новы імпульс для павышэння вынікаў.
Уладзімір Базанаў адзначыў значны ўклад кіраўніцтва вобласці ў рэканструкцыю як доўгачаканага спартаб`екта ў Добрушы, так і ў развіццё сучаснай спартыўнай інфраструктуры ў многіх рэгіёнах вобласці. У прыватнасці, на Гомельшчыне толькі за апошнія 2-3 гады футбольныя арэны высокага ўзроўню з`явіліся ў Калінкавічах, Мазыры, Петрыкаве, Светлагорску.
— У нашай вобласці ўвод спартыўных аб`ектаў становіцца добрай традыцыяй, — адзначыў старшыня аблвыканкама Іван Крупко. — Практычна штоквартальна адкрываюцца залы, пляцоўкі, шматфункцыянальныя цэнтры, басейны. Для мяне асабліва важна, што адбываецца гэта не толькі ў Гомелі, але і ў райцэнтрах, — падкрэсліў губернатар. Кіраўнік вобласці таксама звярнуў увагу, што фізічнай культурай і спортам у вобласці займаецца кожны чацвёрты жыхар. Загрузка фізкультурна-спартыўных устаноў вагаецца ў межах 72—96 %.
На Гомельшчыне не забываюцца і пра ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы аб`ектаў спартыўнай сферы. Па словах губернатара, да канца года ў рэгіёне плануюць адкрыць футбольныя арэны ў Чачэрску, Рагачове і аграгарадку Глушкавічы Лельчыцкага раёна. Таксама чатыры футбольныя пляцоўкі па праграме «Bonfesto — дзецям» рыхтуюць да адкрыцця ў Веткаўскім і Брагінскім раёнах, Лоеве і Чачэрску.
— Распачынаем распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі басейна ў Гомелі, — нагадаў аб важных задачах спартыўнага будаўніцтва абласнога цэнтра Іван Крупко.
Старшыня Гомельскай абласной федэрацыі футбола Андрэй Бараноўскі на цырымоніі адкрыцця спарткомплексу ў Добрушы падкрэсліў, што добраўпарадкаванне падобных спартаб`ектаў дае магчымасць палепшыць якасць вучэбна-трэніровачнага працэсу, павысіць узровень спартыўна-масавых і аздараўленчых мерапрыемстваў, а таксама заахвочваць усіх жыхароў Гомельшчыны да фізічнай культуры.
Падзяку за атрыманую магчымасць прымаць у райцэнтры спаборніцтвы раённага, абласнога і міжнароднага ўзроўняў падзякаваў старшыня Добрушскага райвыканкама Аляксандр Матарас. Ён адзначыў, што адкрыццё сучаснага спарткомплексу — доўгачаканы падарунак жыхарам раёна да Дня беларускага пісьменства, сталіцай якога Добруш стане ў хуткім часе. Вядома, што праграму агульнанацыянальнага свята вырашана дапоўніць футбольным турнірам, прысвечаным памяці Уладзіміра Рыжанкова. Удзел у спартыўным мерапрыемстве пацвердзілі таксама каманды з Бранскай вобласці.
Аўтар: Наталля Капрыленка
Звязда, 2 жніўня 2022
Звязда, 2 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/49/65980
Текущая дата: 25.12.2024