У Беларусі ацанілі стан і перспектывы развіцця экалагічных сцежак. Даследаванне праведзена па замове Нацыянальнага агенцтва па турызме. Матэрыял размешчаны на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме.
У працы прыведзены вынікі даследавання турыстычнага патэнцыялу 44 экалагічных сцежак краіны. Прапанавана сістэма комплекснай ацэнкі якасці інфраструктуры, інфармацыйнага і інвестыцыйнага патэнцыялу па 27 розных параметрах. Распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па правядзенні вандровак і экскурсій-экспедыцый, разгледжаны іх асаблівасці, метадычныя прыёмы, наяўнасць неабходнага інвентара.
Таксама ў выданні дадзены практычныя рэкамендацыі па стварэнні і прасоўванні экалагічных сцежак на турыстычным рынку краіны і за яе граніцамі.
Матэрыялы даследавання адрасуюцца спецыялістам у сферы турызму, супрацоўнікам асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, выкладчыкам вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам турыстычных і экалагічных спецыяльнасцяў.
Звязда, 30 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/5/75394
Текущая дата: 26.12.2024