Белорусский портал в Казахстане

Сваімі перамогамі мы праслаўляем нашу краіну



Аб гэтым заявіў двухразовы алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч.

У апошнія гады беларускім спартсменам даводзіцца выступаць на міжнародных спаборніцтвах у няпростых умовах. Але гэта яшчэ больш загартоўвае іх, умацоўвае волю ў імкненні да перамогі.

"Санкцыі нам непрыемныя, але мы ўсё вытрымаем і з горда паднятай галавой паднімемся на п`едэстал. Цяжка, але падтрымка краіны заўсёды адчуваецца", - адзначыў Іван Літвіновіч.

Паводле яго слоў, у Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця прафесійнага і масавага спорту. "Мне здаецца, што цікава трэніравацца маладому пакаленню, калі побач ёсць тытулаваныя спартсмены. Прыемна, калі маленькія дзеці падбягаюць да мяне ў час трэніроўкі, фатаграфуюцца і нават глядзяць, як я трэніруюся. Яны ад гэтага атрымліваюць шмат эмоцый. Прэзідэнт робіць правільна, што фінансуе віды спорту, паколькі гэта праслаўляе нашу краіну", - падкрэсліў двухразовы алімпійскі чэмпіён.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка сёння сустрэўся з беларускімі спартсменамі - пераможцамі і прызёрамі ХХХІІІ летніх Алімпійскіх гульняў і XVII летніх Паралімпійскіх гульняў, а таксама іх трэнерамі. У ходзе сустрэчы ўручаны падзякі старшыні Палаты прадстаўнікоў пераможцам і прызёрам XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў, XVII летніх Паралімпійскіх гульняў, іх трэнерам, а таксама абмеркаваны пытанні развіцця спорту вышэйшых дасягненняў, заканадаўчага забеспячэння дзейнасці ў сферы спорту.

14 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/5/75540
Текущая дата: 26.12.2024