Аб гэтым паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.
«Для захавання папуляцыі сома звычайнага і стварэння спрыяльных умоў для яго нерасту ў рыбалоўных угоддзях Беларусі з 31 мая па 1 ліпеня ўстанаўліваецца забарона на яго лоўлю (у Брэсцкай і Гомельскай абласцях — з 19 мая па 20 чэрвеня). У выпадку ненаўмыснага вылаву сома рыбу трэба адпусціць», — расказалі ў БТПР.
У таварыстве нагадалі: у рыбалоўных угоддзях Віцебскай вобласці па 8 чэрвеня прадаўжае дзейнічаць забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы. Выключэнне — аматарскае рыбалоўства адной вудачкай з адным кручком або адным спінінгам са штучнай прынадай, адным адзінарным, двайным або трайным кручком у светлы час сутак з берага, штучных збудаванняў (за некаторымі выключэннямі). Забарона не распаўсюджваецца і на прамысловы вылаў вугра без захавання прамысловай меры ў месцах і на ўмовах, якія штогод вызначае Мінпрыроды.
Звязда, 31 траўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/52/65221
Текущая дата: 26.12.2024