Белорусский портал в Казахстане

Гродна прымае першынства Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў



Гродна прымае першынства Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў, распавялі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Удзел у спаборніцтвах прымуць 7 каманд. Гэта прадстаўнікі ўсіх абласцей і Мінска. Плануецца, што на памост выйдзе каля 140 хлопцаў і дзяўчат, якія будуць канкурыраваць у дзесяці вагавых катэгорыях.

«Некалькі апошніх гадоў менавіта Гродна становіцца пляцоўкай для правядзення ўсіх чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы. І вось ужо другі год мы прымаем першынство Беларусі сярод юніёраў і юніёрак. Спаборніцтвы праводзяцца на высокім узроўні і адпавядаюць усім міжнародным стандартам», — адзначылі ва ўпраўленні.

Старт першынства будзе дадзены сёння, спаборніцтвы разлічаны на некалькі дзён. 9 красавіка будуць падведзены вынікі, пройдзе ўзнагароджанне каманд.

Звязда, 5 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/53/64426
Текущая дата: 07.11.2024