Урачыстая цырымонія закрыцця XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў завяршылася на Нацыянальным стадыёне кітайскай сталіцы.
Сённяшняя цырымонія была менш маштабнай, чым адкрыццё Гульняў, бо многія спартсмены ўжо паехалі з Пекіна. Па правілах аргкамітэта Гульняў рэкамендавалася пакінуць вёску на працягу двух сутак пасля завяршэння спаборніцтваў.
Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах падзякаваў аргкамітэту і ўсяму кітайскаму народу за выдатную арганізацыю Алімпіяды і аб’явіў аб закрыцці галоўных зімовых спаборніцтваў чатырохгоддзя.
Кітайская сталіца перадала зімовую алімпійскую эстафету італьянскім Мілану і Корціна д’Ампецо, якія ў 2026 годзе стануць гаспадарамі XXV зімовай Алімпіяды.
Звязда, 20 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/57/63552
Текущая дата: 07.11.2024