Дадзены старт спаборніцкай праграме зімовых Алімпійскіх гульняў-2022 у Пекіне.
Пачаліся трэніровачныя заезды ў санным спорце ў мужчын. Стартаваў групавы турнір па кёрлінгу сярод змешаных пар (дабл-мікст). У першы гульнявы дзень дуэт з Вялікабрытаніі перамог шведскі тандэм з лікам 9:5, а пара з ЗША аказалася мацнейшай за прадстаўнікоў Аўстраліі - 6:5. Таксама сёння адбыліся матчы Чэхія - Нарвегія (7:6) і Кітай - Швейцарыя (7:6).
У спаборніцтвах па кёрлінгу ў дабл-міксце ўдзельнічаюць пары з 10 краін. Барацьбу за медалі пасля кругавога турніру прадоўжаць чатыры лепшыя дуэты.
Цырымонія адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў - 2022 пройдзе 4 лютага.
Звязда, 2 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/58/63271
Текущая дата: 07.11.2024