Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з вядомым спартсменам і расійскім палітыкам Аляксандрам Карэліным



Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з вядомым спартсменам, дзяржаўным і палітычным дзеячам Расіі Аляксандрам Карэліным.

Кіраўнік дзяржавы ў пачатку сустрэчы цёпла вітаў госця, адзначыўшы яго ўнікальныя дасягненні за гады спартыўнай кар`еры: 888 выйграных паядынкаў у барацьбе і ўсяго толькі 5 паражэнняў.

"Гляджу твае творчыя праекты новыя ўважліва. Вельмі цікава. І ў апошні раз падумаў: цікава, а вось падрыхтаваць такі праект - з гісторыі там і гэтак далей - колькі ж у цябе ў групе людзей працуюць?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

"На самай справе невялікая група. Галоўнае ж настрой", - адказаў Аляксандр Карэлін.

"Ну, настрой у цябе добры", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Карэлін расказаў, што напярэдадні правёў тры з палавінай гадзіны ў музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, у тым ліку размаўляў там з работніцай, якой за 70, і яна большую частку жыцця служыць у музеі.

"Калі абапіраешся на такіх людзей, то і пастаянны склад не патрэбны. Трэба іх проста знайсці, даць ім магчымасць, гучанне, фон. І вось так усё атрымліваецца", - расказаў ён.



7 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/58/63371
Текущая дата: 07.11.2024