Беларускія паралімпійцы 14-га сакавіка прыбылі ў Ханты-Мансійск для ўдзелу ў спаборніцтвах «Мы разам. Спорт».
У аэрапорце беларусаў гасцінна сустрэлі ўжо ў зале прылёту — з музыкай, песнямі і традыцыйнымі паўночнымі пачастункамі — журавінамі і кедравымі арэшкамі.
Лыжніца Валянціна Шыц, якая ўпершыню аказалася ў Ханты-Мансійску, адзначыла, што прыемна здзіўлена такім цёплым прыёмам. Яна таксама сказала, што на гэтых стартах пастараецца заняць прызавыя месцы.
Трэнер беларускіх лыжнікаў Юрый Буранаў, які ўжо бываў у гэтых краях, адзначыў, што яму тут вельмі падабаецца — і сам горад, і яго добразычлівыя жыхары.
«Да спаборніцтваў наша каманда рыхтавалася сур’ёзна, былі на зборах у Італіі, Нарвегіі, Швецыі, выступілі на чэмпіянаце свету. Думаю, што мы зоймем першыя месцы, інакш навошта мы сюды прыехалі», — з усмешкай сказаў трэнер.

У сталіцы Югры Беларусь прадставяць 16 паралімпійцаў, якія павінны былі выступаць на Паралімпіядзе ў Пекіне, кіраўніком беларускай дэлегацыі з’яўляецца намеснік дырэктара РЦАП па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Аляксандр Флярко. Беларусы выступяць у лыжных гонках і біятлоне. Акрамя таго, чэмпіёны і прызёры будуць вызначаны ў спаборніцтвах па кёрлінгу, снаўбордзе, горных лыжах і следж-хакеі. Спаборніцтвы пройдуць з 18 па 20 сакавіка.
Ідэя правесці спаборніцтвы ў Ханты-Мансійску ўзнікла пасля таго, як паралімпійскія зборныя Беларусі і Расіі па надуманых прычынах былі адхілены ад удзелу ў ХІІІ зімовых Паралімпійскіх гульнях у кітайскай сталіцы.
Звязда, 14 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/58/64109
Текущая дата: 27.12.2024