Белорусский портал в Казахстане

Алімпіяда-2024: беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі ў Парыжы



Прадстаўнікі каманды нейтральных атлетаў з Беларусі завяршылі выступленні на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

На галоўным старце чатырохгоддзя ў сталіцы Францыі выступілі 17 беларускіх спартсменаў. За два тыдні спаборніцтваў нашы атлеты выйгралі адну залатую, дзве срэбныя і адну бронзавую ўзнагароды.

Два медалі з чатырох былі атрыманы ў скачках на батуце: у мужчын Іван Літвіновіч абараніў званне алімпійскага чэмпіёна, а ў жанчын Віялета Бардзілоўская заняла другую пазіцыю. Таксама срэбра ў мужчынскім акадэмічным веславанні заваяваў Яўген Залатой, а ў турніры цяжкаатлетаў у вагавой катэгорыі да 102 кг Яўген Ціханцоў стаў бронзавым прызёрам.

Астатнія прадстаўнікі дэлегацыі нейтральных атлетаў з Беларусі паказалі на парыжскіх Гульнях наступныя вынікі:

Уладзіслаў Кравец, веславанне на байдарках: 4-е месца (1000 м);

Сюзанна Валадзько, цяжкая атлетыка: 4-е месца (да 71 кг);

Юлія Трушкіна, веславанне на каноэ: 5-е месца (200 м);

Таццяна Клімовіч, акадэмічнае веславанне: 8-е месца (адзіночка);

Настасся Шкурдай, плаванне: 8-е месца (200 м на спіне), 20-е месца (100 м на спіне);

Аліна Змушко, плаванне: 8-е месца (100м брасам), 21-е месца (200 м брасам);

Ілья Шымановіч, плаванне: 10-е месца (100 м брасам);

Дар`я Чупрыс, кулявая стральба: 24-е месца (вінтоўка, тры палажэнні);

Аляксандра Пятрова, кулявая стральба: 39-е месца (пісталет, 25 м);

Ганна Церах, веласпорт на шашы: 29-е месца (індывідуальная гонка), 61-е месца (групавая гонка);

Абубакар Хаслаханаў, грэка-рымская барацьба: 1/4 фіналу (да 97 кг);

Магамедхабіб Кадзімагамедаў, вольная барацьба: другі раўнд суцяшальнага турніру (да 74 кг);

Георгій Гурцыеў, тхэквандо: 1/8 фіналу (да 58 кг).

10 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/6/74926
Текущая дата: 05.11.2024