Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Егіпет прапрацуюць супрацоўніцтва ў сферы медыцынскага турызму



Гэта пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы пасла Беларусі ў Егіпце з намеснікам прэм’ер-міністра, міністрам аховы здароўя і народанасельніцтва Егіпта Халідам Абдэль Гафарам, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі стан беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, медыцынскай навукі і фармацэўтыкі, узаемадзеяння паміж медыцынскімі ўстановамі. Разгледжаны перспектывы ўстанаўлення партнёрскіх адносін паміж егіпецкім і беларускім рэгулятарамі ў сферы абарачэння медыцынскіх прэпаратаў.

Намеснік прэм’ер-міністра Егіпта пацвердзіў зацікаўленасць у прадаўжэнні і пашырэнні супрацоўніцтва ў медыцынскай сферы па такіх напрамках, як кардыялогія, траўматалогія і анкалогія.

Дасягнута дамоўленасць у сумеснай прапрацоўцы сферы медыцынскага турызму.

Звязда, 27 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/6/75303
Текущая дата: 26.12.2024