Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак дэбютаваў у Нацыянальнай хакейнай лізе ў складзе "Арызоны Каётыс".
Дэбют Колячонка, выбранага ў другім раўндзе драфту НХЛ-2019, прыпаў на дамашні матч "каётаў" супраць "Таронта". Паядынак завяршыўся з лікам 2:1 на карысць гаспадароў. Беларус адыграў на лёдзе 12 хвілін, правёў 7 сілавых прыёмаў і зарабіў паказчык карыснасці +1. Да выкліку ў наймацнейшую лігу планеты ў гэтым сезоне абаронца выступаў за фарм-клуб "Арызоны" ў АХЛ - "Тусан Раўдранерс", дзе ў 19 гульнях набраў 6 ачкоў (2+4).
Такім чынам, Уладзіслаў Калячонак стаў 14-м беларусам у гісторыі, якія згулялі хаця б адзін матч у НХЛ. У бягучым сезоне ён стаў трэцім хакеістам у Лізе з нашай краіны, склаўшы кампанію Ягору Шаранговічу і Аляксею Протасу.
13 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
13 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/60/62784
Текущая дата: 07.11.2024