Белорусский портал в Казахстане

На Параалімпійскіх гульнях беларусы выступяць у нейтральным статусе



Міжнародны параалімпійскі камітэт дапусціў беларускіх і расійскіх спартсменаў да ўдзелу ў Гульнях. Але выступаць яны будуць у нейтральным статусе са сцягам Міжнароднага параалімпійскага камітэту.

Гімны краін таксама гучаць не будуць. Вынікі атлетаў з абедзвюх краін не будуць улічвацца ў неафіцыйным агульнакамандным заліку.

Такое рашэнне прыняў Кіруючы савет Міжнароднага параалімпійскага камітэту.

Параалімпійскія гульні ў Пекіне адбудуцца з 4 па 13 сакавіка. Будуць разыграны 78 камплектаў медалёў у такіх відах спорту, як біятлон, гарналыжны спорт, кёрлінг на калясках, лыжны спорт, снаўборд і хакей на калясках. Беларусь прадставяць 12 спартсменаў, яны будуць выступаць у лыжных гонках і бяітлоне. 

Валерыя Счяцко
Звязда, 2 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/60/63759
Текущая дата: 27.12.2024